gallery/fb_icon
gallery/book_logo
Радыё Свабода
СЛОЎНІК РЫФМАЎ

Гасьцёўня

Вітаем вас, шаноўнае Спадарства, у нашай гасьцёўні! Мы будзем удзячныя за вашыя водгукі і прапановы.
Імя  
E-mail  
Допісы  

 

Глеб

Допіс: Дабрыдзень! Ідэя сайта вельмі файная. Паважаны Павал; паспрабуйце дзеля фінансавай падтрымкі выставіць праект на Kickstarter ці на падобную плятформу, было б варта стварыць асобны дадатак для Android. і адна маленькая заўвага: спасылка на сайт "Радыё Свабода" выдае подпіс "Радыё Сваблда", выпраўце, калі ласка.
Вялікі дзякуй, абавязкова скарыстаюся!

Шаноўны Глеб, дзякуем за допіс, паспрабуем.

Aliaksandar

Допіс: "Vialiki dziakuj" ci "vialikaje dziakuj"?!
A moža liepš - "ščyra dziakuju"

Vialiki dziakuj

Максім

Допіс: падабаецца, але дзе пошук?

Пошука пакуль няма.

Юлия

Допіс: Как замечательно, что вы открыли этот сайт! Буду учиться. А то и в школе была освобождена, как дочь военного. Потом, в 90е, ходила на курсы и пробовала заговорить. А потом вообще говорить по-белорусски стало подсудным делом, вот я и струсила. Попробую еще раз. Спасибо, что вы есть

Дзякуем, Юлія, мы рады, што у нас ёсьць такія шчырыя прыхільнікі.

 Вітаўт

Допіс:
Вітаю. Вось сапраўды ня ведаеш, як перакласьці расейскае слова Благочініе. Калі Благочінный - думны. Хаця у беларускай каталіцкай Царкве гучыць, як "дэкан". Адсюль вобласьць падуладная дэкану - дэканат. А як з царкоўнаславянскім тэрмінам?

Дзякуем, Вітаўт. Мы падумаем над вашым пытаньнем.

Алесь

Допіс:
Мае вітаньні!.
І падзяка за Вашае карыснае пачынаньне. Але зусім нялёгкая і дужа адказная гэта справа. Вось на стартавай жа старонцы, у разьдзеле "Ад укладальніка" знайшоў памылку-недаглядку.
дейстительный (законный) пра̀ўны, што ма̀е сі̀лу
(тут у расейскім слове прапушчаная літара В)
Адылі ж не памыляецца адно той, хто нічога ня робіць. Таму шчэ' раз дзякуй Вам і посьпехаў.
Алесь Гізун, Баранавічы

Прабачце за памылку, выправім.

Міхась

Допіс:
У альфабетным парадку словы толькі па расейску, таму цяжка адшукаць патрэбнае беларускае слова ці устойлівае словазлучэнне: ёсць яно у слоўніку ці няма, як знайсці напрыклад словы - "егамосце", "вехць", "ну ле" і гэдак далей. Было б добра дапрацаваць сайт пошуковавым акенцам, набраў патрэбнае слова і адразу былоб відаць ёсць такое слова ў слоўніку ці няма.

Будзем удасканальваць.

Злы
07.04.2015 20:37 Радыё Свабода


Калі ўжо кончыцца гэта крыварукасць беларусаў, іх дурная прага да халявы, разбэшчанасць у ацэнках сваёй працы?
А, крычыць, я справу зрабіў! А паказаць? А сайт не працуе.
Дык нахалеру нешта рабіць, калі нельга скарыстаць?
быццам мала бясплатных хостынгаў, трэба было выбраць той, які 100 наведвальнікаў не трымае.
Як раслі ў беларусаў рукі са сракі, так і растуць. Што ні зробяць - данесці да спажыўца не ўмеюць, не хочуць, не любяць гэтага рабіць.
Максіму Мудрову - ганьба! Чым хваліцца? За тры дні зрабіў? ты, чалавеча, пасядзі тры тыдні, але зрабі не крывымі рукамі, каб можна было людзям карыстацца, а не толькі табе пахваліцца.
сумна. беларусы як беларусы. Абы з рук і лаўровы вянец на сраку... http://www.svaboda.org/content/article/26942336.html

No comment...

Разместил(а) Ortem, Апрель 9, 2015 в 1:00am Партал Uralistica

Вучымся у беларусаў

Сябры,

здесь я буду собирать интересные примеры и инициативы от беларусов.

Они в похожей на нас ситуации, которая отличается лишь тем, что среди молодёжи распространяется убеждение, что моднее быть беларусом и говорить на беларусском языке, чем на языке страны-соседа.

1. Словник с беларусскими идиомами для замены русизмов и русифицированных калек

Идея словника очень простая - показать аутентичные беларусские варианты для выражений, которые копируются по логике русских выражений или напрямую заимствуются из русского языка. http://uralistica.com/profiles/blogs/vuchymsja-u-belarusov

Aliaksandar

Допіс:Adkul pachodzić slova "dziakuj"? Heta nazoūnik?

Слова "дзякуй" паходзіць ад старажытнанямецкага "dank" -- падзяка. Спачатку слова гэтае запазычылі, фанэтычна трансфармаваўшы, заходнія славяне, а потым яно прыйшло да нас, а таксама ва ўкраінскую (дякую) і летувіскую (dekui) мовы.

Зьмiцер

Допіс:
Вельмі ўдзячны! Было б добра, калі быў бы яшчэ пошук па слову, а не толькі па першай літары. Дзякуй Вам, неабыякавым!

Шаноўны Зьміцер, дзякуй за шчырыя словы. Справа ў тым, што патрэбна адпаведная праграма для складаньня слоўнікаў онлайн. Мы яе шукаем.

Слава

Допіс:
Добры вечар. Вельмі файны і карысны сайт! Дзякуй за гэта. Буду паляпшаць свой слоўнік.
Падкажыце калі ласка, ці можна слова 'муж' (мужчына ў адносінах да жонкі) перакласці, як-небудзь? Напрыклад, у 'Людзях На Балоце' І. Мележа сустракаў 'чалавек'. Дзякуй.

У народных гаворках слова "муж" рэдка ўжываюць. Звычайна жанчыны кажуць: "мужык", альбо проста "мой" (Мой жа ўчора на рыбу хадзіў). Калі гаворка пра "высокі штыль", дык тут варта згадаць слова "сужэнец".

Алесь

Допіс:
Вітаю вас.
Вялікі дзякуй за такі выбітны праэкт! Гэта проста неверагодная скарбніца як для тых, хто вывучае мову, так і для сталых яе карыстальнікаў.
Посьпехаў вам і развіцьця!

Дзякуй за допіс, сп. Алесь. Заходзьце, у хуткім часе зьявіцца новая вэрсія.